На YouTube з’явіўся канал, на якім штомесяц будуць адбывацца анлайн-канцэрты беларускіх гуртоў
Першым госцем праекта стане гурт Naviband, канцэрт якога адбудзецца 16 кастрычніка.

— Мы даем магчымасць беларусам і беларускам трапіць на выступы любімых артыстаў і яшчэ раз пераканацца: Беларусь там, дзе мы! Падтрымліваеш праект — падтрымліваеш сваю сцэну, — піша стваральнік канала — музычны журналіст Аляксандр Чарнуха, вядомы як аўтар яшчэ аднаго паспяховага праекта — Міністэрства сепультуры, існуючага пры падтрымцы беларускай супольнасці.
Паводле Чарнухі, на YouTube-канале Сепультура Alive штомесяц будуць адбывацца канцэрты беларускіх музыкантаў у эміграцыі.
— Навошта я гэта зрабіў? Бо веру, што нам усім варта будаваць масты і ствараць адзіную беларускую інфармацыйную прастору. Праз усе забароны і статусы.
Бо веру, што няма ніякіх з’ехаўшых і застаўшыхся, а ёсць мы — беларусы. Дзе б мы цяпер не знаходзіліся.
Бо веру ў моц беларускай супольнасці, якая гатовая падтрымліваць годныя праекты і даваць ім жыццё. Бо калі не мы самі, то хто?
На жаль, гэты праект не атрымаў грантавай падтрымкі.
— Бізнес не гатовы падтрымліваць культурніцкія праекты. Шукаць рэкламныя грошы немагчыма. Мецэнатаў амаль няма.
Таму цяпер мецэнат кожны з вас і я прапаную вам падтрымаць Сепультуру Alive, калі ў вас ёсць такая магчымасць і жаданне, — звяртаецца Аляксандр Чарнуха да беларусаў. — Можна набыць сімвалічны квіток на канцэрт за кошт, які вы самі лічыць адэкватным. Зрабіць гэта можна вось тут
А можна падпісацца на адзін з пакетаў і падтрымліваць праект штомесяц. Зрабіць гэта можна вось тут.
Усе грошы будуць ісці музыкантам, у якіх не так шмат магчымасцяў зарабляць у эміграцыі, і камандзе праекта.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное