Политика

«Не думаю, што рэжым выпрабоўвае сістэму бяспекі. Відавочна, што Захад не гатовы да дронавай вайны»

Кіраўнік Беларускай ініцыятывы Chatham House, заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня — пра метэазонды і наступствы.

— Я не ведаю, хто мог бы некалькі дзён запар запускаць метэазонды ў Літву без дазволу Александра Лукашэнкі, — разважае Рыгор Астапеня на Еўрарадыё. — Досыць складана сабе ўявіць, што гэта нейкія адносна звычайныя кантрабандысты. Гэта рабілася спецыяльна.

З другога боку, у рэжыма ёсць нейкі перамоўны працэс з Захадам. Ёсць Амбразевіч, які ездзіць па еўрапейскіх сталіцах, сустракаецца з людзьмі, аб нечым перагаворваецца.

І тады навошта гэта ўладам? Не бачу матывацыі з боку рэжыму, таму што ёсць канкрэтны перамоўны працэс зараз, якому гэтыя шары вельмі моцна псуюць.

Аднак хто, калі не рэжым, мог іх запускаць?

Астапеня тлумачыць, чаму схільны прытрымлівацца адной з версій, якія зараз гучаць.

— Кажуць, быццам бы рэжым выпрабоўвае, правярае сістэму бяспекі. Я так не думаю. Што там выпрабоўваць?

Мы ўсе ведаем, што сённяшні Захад не гатовы да дронавай вайны. Гэта проста відавочная рэч, тут няма чаго выпрабоўваць. То-бок калі б Расія хацела, яна бы проста накіроўвала дроны і бамбіла. Для іх не стаіць задача правераць.

Калі ўсё ж казаць пра канспіралагічныя версіі, то я б хутчэй паверыў у тое, што метэазонды запускае Крэмль. Бо толькі яны выйграюць ад гэтай сітуацыі.

У той жа час вынікам інцыдэнту, лічыць Астапеня, можа стаць дыскусія пра перакрыццё грузавога транзіту.

— Мне падаецца, што хутчэй за ўсё пра грузавыя перавозкі гутарка ісці будзе.

Усе разумеюць, што перакрываць пасажырскі паток і пры гэтым пакідаць эканамічны, шчыра кажучы, выглядае як сігнал: маўляў, мы з вамі змагаемся, але паралельна будзем «рабіць бабкі».

Таму ўсё адно праз нейкі час сітуацыя падыдзе да неабходнасці паразмаўляць і пра грузавы паток. Але складана сабе ўявіць, што літоўскі бок (рэальна) пойдзе супраць транзіту на Калінінград. Гэта будзе празмерны крок з моцнымі негатыўнымі наступствамі.

Таму, на мой погляд, гэтага не будзе. А вось па Беларусі можна ўдарыць, гэтым будуць займаецца.

Зразумела, што ў людзей гэта выклікае пачуццё нейкіх няправільных мераў, якія незразумела на што скіраваны. Згадваюцца арышты ежы на мяжы. Што гэта дае? Толькі сімуляцыю нейкіх палітычных працэсаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(8)