Скандалы

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта»

Аляксей Грытусеў правёў у СІЗА ўжо больш за год. Як высветлілася, яму пагражае да 12 гадоў калоніі, піша Наша Ніва.

Аляксею Грытусеву 49 гадоў. Ён мінчук, адвучыўся ў сталічнай школе №84 школе, а пасля ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Спачатку Грытусеў працаваў на малаказаводзе ў Камянцы, пасля быў намеснікам генеральнага дырэктара на «Савушкавым прадукце». А ў 2007-2011 гадах кіраваў ваўкавыскім малочным прадпрыемствам «Беллакт».

Пасля быў дырэктарам Гарадскога абласнога інвестыцыйнага агенства. Урэшце Грытусеў вярнуўся ў бізнэс. Апошні ягоны бізнэс — падмаскоўная кампанія «Оптымафуд», якая прадае ў Расію беларускую ежу. Абароты паставак прадуктаў, выкананых ім у 2019 годзе, склалі каля 8 мільёнаў даляраў.

Па звестках суразмоўцаў «Наша Нівы», ён яшчэ ў лістападзе 2023 стаў фігурантам «малочнай справы» і быў змешчаны ў СІЗА. Тады яго абвінавачвалі ў адкатах ад дылераў за пастаўкі таннай прадукцыі, як гэта было, напрыклад, у «цукровай справе», па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў.

Грытусева пачынаюць судзіць 3 сакавіка 2025 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «падатковае махлярства ў асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243-2 КК) і «ухіленне ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 243 КК).

Грытусеву пагражае да 12 гадоў калоніі са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(7)