Новые лица в Объединенном Переходном Кабинете — кто они

Что происходит на конференции «Новая Беларусь» в Варшаве. Что там звучит во второй день – «Салідарнасць» рассказывает самое главное.

У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце новыя прадстаўнікі

Павел Баркоўскі, які дагэтуль быў в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні, прызначаны на пасаду пастаяннага прадстаўніка.

Спадар Баркоўскі – кандыдат філасофскіх навук, гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

Пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах зойме Аліса Рыжычэнка, ухваленая Каардынацыйнай Радай.

У яе абавязкі ўваходзіць распрацоўка эканамічнай стратэгіі для пераходнага перыяду, супрацоўніцтва з міжнароднымі інстытутамі, прыцягненне інвестыцый і фінансавання, падрыхтоўка праграмных дакументаў і канцэпцый разам з экспертнай супольнасцю.

На пасаду намесніцы прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў пытаннях культуры прызначаная Ірэна Кацяловіч – кіраўніца культурных праектаў і журналістка з больш як дзесяцігадовым досведам у медыя і кінаіндустрыі.

Намеснікам прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў пытаннях адукацыі і навукі стаў Андрэй Лаўрухін, даследчык і эксперт у сферы адукацыйнай палітыкі, сацыялогіі і філасофіі з больш як 25-гадовым досведам выкладання і кіравання акадэмічнымі праграмамі ў Беларусі, Літве і Расіі.

Кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве прызначаецца Святлана Шаціліна.

Яна будзе прадстаўляць Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай ва Украіне, займаючыся дыпламатычнымі кантактамі з украінскімі ўладамі, культурнай дыпламатыяй і падтрымкай беларускай дыяспары, а таксама прававой і гуманітарнай дапамогай беларусам ва Украіне, у тым ліку добраахвотнікам.

Ціханоўская: «Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі»

Раніцай 10 жніўня ў Варшаве адбыўся жаночы сняданак на Святланай Ціханоўскай, паведамляецца ў Telegram-канале нацыянальнай лідаркі. У ім прынялі ўдзел каля 50 беларускіх жанчын. Святлана Ціханоўская падкрэсліла:

— Мы абменьваемся досведам, абмяркоўваем інструменты, з дапамогай якіх жанчыны могуць мяняць парадак дня і ўклад жыцця.

Ужо сёння трэба думаць пра стварэнне супольнасці, дзе можна адкрыта гаварыць пра важнае: пра гендарную палітыку, пра асабісты шлях у актывізме, пра выклікі, сумневы і пошук рашэнняў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сучасных рэаліях.

Толькі так мы зможам зрабіць ролю жанчын у дэмакратычнай Беларусі яшчэ больш важнай і ўплывовай».

Фота: Telegram-канал Святланы Ціханоўскай 

Асобна лідарка звярнула ўвагу на важнасць жаночай салідарнасці ў сучасным грамадстве:

Жаночая салідарнасць — неймаверная сіла, я б нават сказала, браня, якая нас усіх аб’ядноўвае і ўзмацняе. І чым больш мы адкрытыя і шчырыя адна з адной, тым гэтая браня мацнейшая.

— Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі. Не толькі перад рэжымам, але і перад праявамі любога ціску, харасменту, дыскрымінацыі. Нашае працоўнае асяроддзе павінна быць на сто адсоткаў бяспечным. Мы павінны змагацца за свае правы, за сваю прастору, за годнасць, — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Латушка: «Гэтая альтэрнатыва — косць у горле рэжыму»

Першым з прамовай выступіў намеснік Святланы Ціханоўскай у АПК і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

— Лукашэнка спрабуе знішчыць альтэрнатыву, і ў гэтым яму дапамагае Расійская Федэрацыя. Альтэрнатыву, якую мы зрабілі праз выбары. <...>. Гэтая альтэрнатыва — косць у горле рэжыму. І гэту косць ён хоча вырваць, таму што мы перашкаджаем яго планам, якія ён рэалізоўваў на працягу 31 года.

Яго план сёння заключаецца ў тым, каб пасадзіць нязгодных, выкінуць за мяжу тых, каго не ў стане пасадзіць, пазбавіць правоў, якія належаць грамадзяніну, а тыя, хто хоча жыць у краіне, павінны маўчаць або прыпаўзці на каленях пакаяцца.

Знішчаючы такім чынам грамадскую ініцыятыву, ён хоча дамовіцца з ЗША і Еўропай, каб яны закрылі вочы і забыліся пра яго злачынствы. Так было не раз на працягу дзесяцігоддзяў.

Але, лічыць Латушка, у Лукашэнкі не атрымаецца гэтага, пакуль працуе дэмакратычны рух. Палітык таксама дадаў, што ў розных гарадах да яго падыходзяць людзі, якія прыязджаюць з Беларусі, і падтрымліваюць.

— Праблема ў тым, што тыя, хто атакуюць нас, дэманструючы сваю згодніцкую пазіцыю з Лукашэнкам, могуць гэта рабіць, бо рэжым іх за гэта не пакарае. А нашы прыхільнікі часта за пагрозу быць пакаранымі, на жаль, могуць сказаць нам гэта толькі ў вочы або на закрытых сустрэчах.

Як прадстаўнік кабінета па транзіце Латушка адзначыў, што, на яго думку, у перспектыве могуць з'явіцца магчымасці, якія залежаць ад геапалітычнай сітуацыі, якія створаць перадумовы для рашэнняў па Беларусі.

— І прынятая кабінетам заява аб ініцыятыве правядзення нацыянальнага дыялогу — гэта не пажаданае мысленне, а тое, да чаго мы ідзем. Але важна, каб да гэтага круглага стала мы прыйшлі аб'яднаныя.

Фотофакт. «Журналісты: бязгучны рэжым»

В здании, где проходит конференция, открыта выставка «Журналісты: бязгучны рэжым». БАЖ напоминает, что в заключении находится более 40 журналистов.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(26)